12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам гэтай краіны – Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя беларуска-ізраільскія сувязі будуць і далей умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - нязменна пашырацца на карысць народаў абедзвюх краін.