22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З задавальненнем адзначаю, што фундаментам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна з'яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй братэрскія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесныя намаганні дадуць магчымасць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе спрыяць росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народа.-0-