31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, кіраўнікам іншых краін у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных арганізацый.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Малдовы Маю Санду, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі.
Сярод сусветных лідараў, каму накіраваны віншавальныя пасланні, Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен, Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт ААЭ Халіф бен Заід аль-Нахаян, наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян, Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Федэральны канцлер Ангела Меркель, Прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла, Прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр, Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс і Першы сакратар ЦК Кампартыі Кубы Рауль Кастра Рус, Прэзідэнт Сірыі Башар Асад, Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, Каралева Аб'яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавета II, Кароль бельгійцаў Філіп, Кароль Іспаніі Філіп VI, Кароль Швецыі Карл XVI Густаў.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, старшыню Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, генеральнага сакратара ШАС Уладзіміра Норава, генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдраса Гебрэесуса, генеральнага сакратара Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енса Столтэнберга, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе Рэнэ Фазеля.
Пасланні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны таксама выдатным рэлігійным і грамадскім дзеячам. Сярод іх Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Папа Рымскі Францыск, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін II.
У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў. Кіраўніка дзяржавы павіншавалі ўжо лідары Расіі, Кітая, Азербайджана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Грузіі, Туркменістана, ААЭ, Егіпта, Нігерыі, Арменіі, Палесціны, Кувейта, Сірыі, Іарданіі, Бахрэйна, Андоры, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін II.
Акрамя таго, паступілі віншаванні ад кіраўніцтва розных міжнародных арганізацый, уключаючы Саюзную дзяржаву, ЕАЭС і СНД, АДКБ, ШАС, Міжнародны валютны фонд.
Навагоднія віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі прадаўжаюць паступаць.