20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Людмілу Чурсіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Яркі талент, прафесійнае майстэрства і непаўторнае абаянне прынеслі Вам заслужаную славу і велізарную любоў гледачоў. Вобразы, створаныя Вамі ў кіно і тэатры, вызначаюцца выразнасцю, дакладнасцю і натхнёнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Людмілы Чурсіной дорыць гледачам радасць і садзейнічае развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.