Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Жнв 2020

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога
Гарэгін Другі. Фота analitik.am

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх стагоддзяў Армянская апостальская царква адыгрывала важную ролю ў фарміраванні хрысціянскіх каштоўнасцей усяго свету, і яны сталі ключавымі складнікамі нацыянальнай ідэнтычнасці армянскага народа, дапамаглі яму захаваць свае старажытныя традыцыі і багацейшую культуру.

"Шматгадовае архіпастырскае служэнне здабыла Вам заслужаны аўтарытэт у Арменіі і за яе межамі. Шчырая дружба паміж нашымі народамі, заснаваная на духоўнай блізкасці, заўсёды была і будзе фундаментам паўнацэннага дыялогу паміж Мінскам і Ерэванам", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі