13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Туска з перавыбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Дональда Туска і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Еўрапейскага саюза ў свеце.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ЕС будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.