3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Іцхака Герцага з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь мае намер пашыраць эканамічныя адносіны, культурныя і чалавечыя сувязі, якія цесна звязваюць нашы краіны і народы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іцхаку Герцагу моцнага здароўя, поспехаў і плённай дзейнасці на карысць Ізраіля і міру ў рэгіёне.