Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2017

Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца з 80-годдзем

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 80-гадовым юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік - майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных у многім на падставе ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбы нашай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці. "У Вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі