24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць поспехі ў сацыяльна-эканамічнай сферы і на міжнароднай арэне, дасягнутыя Узбекістанам пад кіраўніцтвам яго лідара.
"Адкрытыя партнёрскія беларуска-ўзбекскія адносіны, заснаваныя на ўзаемаразуменні і дружбе, дыялог, які актыўна развіваецца на ўсіх узроўнях, і дынаміка ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей дэманструюць зацікаўленасць нашых дзяржаў у нарошчванні плённага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сумеснымі намаганнямі краінам удасца рэалізаваць істотны эканамічны, навуковы, гуманітарны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння.