19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пераможцаў жаночага парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе БЕЛТА.
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сёння ў вырашальным матчы абыгралі чэшскі дуэт Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова - 6:4, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 20 хвілін.
Для Арыны Сабаленка і Элізэ Мертэнс гэта другі чэмпіёнскі тытул на парных спаборніцтвах серыі "Вялікага шлема". У 2019 годзе яны выйгралі US Open. Акрамя таго, у іх актыве яшчэ тры перамогі на іншых вялікіх турнірах пад эгідай WTA.