Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2016

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з 95-годдзем стварэння Камуністычнай партыі Кітая

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з 95-годдзем стварэння Камуністычнай партыі Кітая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад мудрым кіраўніцтвам Кампартыі і яе Цэнтральнага камітэта Кітайская Народная Рэспубліка атрымала магутнае развіццё, стала паспяховай сучаснай дзяржавай, якая адыгрывае ключавую ролю ў сусветнай палітыцы і эканоміцы", - гаворыцца ў віншаванні.

"Умацаванне шматпланавых адносін з Вялікім Кітаем - адзін з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі. Мы ганарымся тым, што ваша краіна з'яўляецца нашым стратэгічным партнёрам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі