27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сьера-Леонэ Эрнэста Бай Карома і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Упэўнены, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сьера-Леонэ поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін", - падкрэсліваецца ў віншаванні беларускага лідара.