4 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тхін Чжо і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што даверны палітычны дыялог паміж дзвюма краінамі, а таксама паслядоўныя намаганні па развіцці ўзаемавыгадных адносін прывядуць да пашырэння плённага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.