26 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Абдулу Яміна Абдула Гаюма і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на пашырэнне плённых і ўзаемавыгадных беларуска-мальдыўскіх адносін, умацаванне двухбаковых сувязей і кантактаў на ўсіх узроўнях.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў лідару гэтай краіны паспяховай дзяржаўнай дзейнасці, а народу - міру і дабрабыту.