25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Поля Бія з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Камеруна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Спадзяюся, што адносіны дружбы і даверу, якія склаліся паміж нашымі краінамі, будуць дынамічна развівацца на карысць народаў Беларусі і Камеруна, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Пацвярджаю зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.