Фота Укрінфарм
24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што добрыя і дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі будуць і ў далейшым служыць надзейнай апорай для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інтэнсіўны міждзяржаўны дыялог і практычнае раскрыццё патэнцыялу беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і паспяховай рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а грамадзянам брацкай Украіны - шчасця, міру і працвітання.