24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павага, падтрымка і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, канструктыўны і адкрыты дыялог атрымаюць далейшае развіццё на карысць беларускага і ўкраінскага народаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу брацкай Украіны - міру і працвітання.