5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Іну Чурыкаву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Выключная індывідуальнасць і вялікі акцёрскі дар далі магчымасць Вам стварыць дзіўныя мастацкія вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў. Кожная роля - гэта ўвасабленне неймавернай жаноцкасці, глыбокага інтэлекту і незвычайнага таленту пераўвасаблення. Вашы гераіні сталі ўпрыгажэннем спектакляў і фільмаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматлікія паклоннікі ў Беларусі цэняць майстэрства Іны Чурыкавай і яе нязменную адданасць мастацтву і сваёй прафесіі.