8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга з перавыбраннем на пасаду генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта перамога сведчыць аб шырокай падтрымцы вашай дзейнасці з боку в'етнамскага народа, а таксама яскрава адлюстроўвае правільнасць выбранага партыяй шляху", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь лічыць В'етнам вельмі блізкай краінай, з якой яе звязваюць адносіны дружбы і даверу.
"З цеплынёй успамінаю нашы перагаворы ў Мінску і Ханоі. Упэўнены, што пандэмія хутка завершыцца і ў нас з вамі зноў з'явіцца магчымасць сустрэцца асабіста", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.