6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гісторыя сучаснага Казахстана, яго дасягненні і міжнародны аўтарытэт непарыўна звязаны з вашым імем. Пад вашым прафесійным кіраўніцтвам казахстанскі народ прайшоў сапраўды вялікі шлях, стварыўшы краіну, якая дэманструе ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць вялікі асабісты ўклад першага Прэзідэнта Казахстана ў пабудову шматпланавых двухбаковых адносін, заснаваных на гістарычнай дружбе беларусаў і казахаў, узаемнай павазе, даверы і падтрымцы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву моцнага здароўя і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця ў асяроддзі любячай сям'і і верных сяброў.