14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем Прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што багаты вопыт дзяржаўнай работы і шчырая адданасць сваёй Радзіме будуць садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і працвітанню дружалюбнага эмірацкага народа. Вас ведаюць як сапраўднага сябра Беларусі, які ўнёс істотны асабісты ўклад у фарміраванне даверных адносін паміж нашымі краінамі на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў", - гаворыцца ў віншаванні.
"Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы рэалізуем значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, крэдыты і фінансы, навука і тэхналогіі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну добрага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам ААЭ - дабрабыту і міру.