21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч прыхаджан і свяшчэннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі Мітрапаліта Філарэта ва ўстанаўленні міжканфесійнага дыялогу. "З'яўляючыся адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай праваслаўнай царквы, зрабілі многае для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў", - пажадаў Прэзідэнт.