3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін узначальвае ўрад Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года. Да гэтага на працягу 10 гадоў быў кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расіі. Таксама з'яўляецца старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы - выканаўчага органа гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.