30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза Аляксея Лявонава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша жыццё - яркі прыклад гераічнага і самаадданага служэння на карысць Айчыны. Некалькі пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак, раўняючыся на Вас, пераканаліся, што мэтанакіраванасць і ўпартая праца вядуць да здзяйснення самай смелай мары", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ведаюць і глыбока паважаюць Аляксея Лявонава як дастойнага прадстаўніка легендарнага атрада савецкіх касманаўтаў, надзвычай мужнага чалавека, які першым ступіў у адкрыты космас і зрабіў прарыў у сусветнай гісторыі асваення пазаземнай прасторы.
"Неацэнны і Ваш уклад у папулярызацыю касманаўтыкі: навукова-папулярныя кнігі і маляўнічыя палотны расказваюць жыхарам Зямлі пра асваенне дзіўнага і бязмежнага Сусвету, адначасова нагадваючы аб тым, якой цудоўнай з'яўляецца наша родная планета, - канстатаваў Прэзідэнт. - Упэўнены, што Вашы аўтарытэт і актыўная грамадзянская пазіцыя заўсёды будуць служыць умацаванню дружалюбных узаемаадносін паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксею Лявонаву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у творчасці і дасягненні новых вышынь.