1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з дзесяцігоддзем з дня Патрыяршай інтранізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што служэнне Патрыярха Кірыла як прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы і значнага грамадскага дзеяча, які дбае аб духоўна-маральным адраджэнні грамадства, развіцці культуры, усталяванні міру і вырашэнні самых складаных праблем сучаснасці, з'яўляецца прыкладам сапраўднага гуманізму.
"Вы з асаблівай увагай і клопатам ставіцеся да Беларусі, духоўна падтрымліваеце вернікаў, праяўляеце шчырую зацікаўленасць у дабрабыце нашай Айчыны. Мы ўдзячныя за прыкладаемыя вамі намаганні па гарманізацыі міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін у блізкім і далёкім замежжы", - гаворыцца ў віншаванні.