Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Жнв 2019

Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва Пакістана з Днём Незалежнасці

Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва Пакістана з Днём Незалежнасці

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Арыфа Алві і прэм'ер-міністра гэтай краіны Імрана Хана з Днём Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю, што беларуска-пакістанскія адносіны актыўна развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі і даверу", - гаворыцца ў віншаванні Арыфу Алві.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць у поўнай меры рэалізаваць вялікі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах.

У віншаванні Імрану Хану кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам будуць актыўна развівацца ў атмасферы ўзаемапавагі і даверу дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў. "З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Бішкеку. Карыстаюся выпадкам, каб пацвердзіць гатоўнасць прыняць вас у бягучым годзе ў Беларусі з афіцыйным візітам", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі