Гарэгін Другі. Фота Armenian Report
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша нястомнае служэнне ўносіць значны ўклад ва ўстанаўленне ў сучасным грамадстве хрысціянскіх каштоўнасцей, маральных арыенціраў, ідэалаў міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што падзвіжніцкая праца Гарэгіна Другога будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню даверу і дружбы паміж беларускім і армянскім народамі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў яму здароўя, даўгалецця і невычэрпнай энергіі ў высокай пастырскай місіі.