21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Вы многае робіце для ўмацавання ў грамадстве ідэалаў дабра, міласэрнасці і згоды, уносіце важкі ўклад у развіццё мірнага, канструктыўнага дыялогу паміж рознымі канфесіямі і дзяржавамі», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нястомная дзейнасць Гарэгіна Другога і ў далейшым будзе садзейнічаць духоўнаму збліжэнню, дружбе, рознабаковаму супрацоўніцтву беларускага і армянскага народаў.