30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з 50-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь высока ацэньвае перспектывы супрацоўніцтва з Каралеўствам Іспанія ў розных напрамках. Адносіны, якія склаліся паміж нашымі краінамі, усяляюць упэўненасць у добрым будучым беларуска-іспанскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў.