1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з 25-годдзем з дня заснавання ўстановы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нягледзячы на малады ўзрост, тэатр заявіў аб сабе творчым пошукам і смелым эксперыментам, выпрацаваў свой адметны эстэтычны стыль. На яго сцэне увасоблены лепшыя творы класічных і сучасных аўтараў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калектыў тэатра ўносіць значны ўклад у прапаганду нацыянальнай і сусветнай драматургіі, стварае цікавыя спектаклі, якія карыстаюцца прызнаннем публікі і перамагаюць на міжнародных конкурсах.