15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі з 55-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што знамянальны юбілей ВНУ сустракае ў статусе вядучага навукова-адукацыйнага і даследчага цэнтра ў сферах інфармацыйных тэхналогій і радыёэлектронікі.
"Далёка за межамі Рэспублікі Беларусь вядомы аўтарытэтныя навуковыя школы БДУІР. Залаты фонд універсітэта - выпускнікі, якія ўносяць важкі ўклад у развіццё інавацыйнай беларускай эканомікі, умацаванне прамысловага і навуковага патэнцыялу краіны. З'яўляючыся кузняй кадраў для ІТ-сферы, ваша навучальная ўстанова актыўна ўдзельнічае ў глабальнай лічбавай мадэрнізацыі ўсіх сектараў вытворчасці, сацыяльнай сферы і грамадскага жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе прымнажаць лепшыя традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі.