Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2017

Лукашэнка павіншаваў Эрдагана з паспяховым правядзеннем рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з паспяховым правядзеннем усенароднага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Выказаўшыся за канстытуцыйную рэформу, турэцкі народ падтрымаў намаганні дзеючай улады, накіраваныя на дасягненне эканамічнага росту, палітычнай стабільнасці і міру ў дзяржаве. Упэўнены, што прынятае на рэферэндуме рашэнне будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Турцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Турцыя будуць і далей паслядоўна ўмацоўваць двухбаковае партнёрства ў інтарэсах сваіх народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі