12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Дорыс Лойтхард з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці і пашырэнні беларуска-швейцарскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, умацаванні канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі па лініі міжнародных арганізацый.