Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2017

Лукашэнка павіншаваў Чан Дай Куанга з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

"Прыемна адзначыць, што за гэты перыяд мы пабудавалі трывалую сістэму ўсебаковага супрацоўніцтва, заснаваную на адкрытасці, даверы і раўнапраўным узаемадзеянні", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам будуць і далей умацоўвацца і развівацца на карысць абодвух народаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Чан Дай Куангу новых высокіх дасягненняў, моцнага здароўя і даўгалецця, а народу В'етнама - поспехаў і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі