Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2017

Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з нацыянальным святам

Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў. Фота з архіву27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Значныя дасягненні ва ўсіх сферах, паступальнае ўмацаванне эканомікі і рост аўтарытэту на міжнароднай арэне пераканаўча характарызуюць поспехі сучаснага Туркменістана. Упэўнены, што інтэнсіўны і змястоўны дыялог паміж нашымі дзяржавамі будзе і ў далейшым адыгрываць важную ролю ў дынамічным развіцці беларуска-туркменскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а дружалюбнаму народу Туркменістана - міру, дабрабыту і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі