2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Значная падтрымка егіпецкімі грамадзянамі выбранага Вамі курсу на захаванне стабільнасці, паступальнае развіццё дзяржавы і далейшае ўмацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне сведчыць аб Вашым аўтарытэце як адказнага палітыка, які забяспечвае інтарэсы і спадзяванні свайго народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што вопыт і палітычная мудрасць Абдэль Фатаха аль-Сісі будуць садзейнічаць паглыбленню двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Егіптам ва ўсіх галінах супрацоўніцтва ў духу даверу і ўзаемнай падтрымкі.