12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыга Дутуртэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Карыстаюся магчымасцю, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці ўсебаковых сувязей паміж нашымі краінамі, пашырэнні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, больш поўнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні