20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння з Камерунам у гандлёвай і гуманітарнай сферах. "У сённяшніх умовах мы павінны максімальна эфектыўна выкарыстоўваць устаноўленыя ў мінулыя гады кантакты на ўзроўні ўрадаў, прадпрыемстваў і ўстаноў. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам больш поўна рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія моцнага здароўя і паспяховай дзейнасці, а народу Камеруна - трывалага міру і згоды.