27 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Караля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні і ўсебаковым развіцці адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама ў захаванні міру і стабільнасці ў Еўропе.