9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у наяўнасці значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з Сінгапурам у розных сферах.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемнага ўліку інтарэсаў.