17 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята з'яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці і ўвасабленнем адзінства інданезійскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй на прынцыпах дружбы, даверу, узаемнай выгады. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі можна падняць беларуска-інданезійскае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.