Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2016

Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць адбор у ВНУ і зрабіць навучанне больш практыка-арыентаваным

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбор абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходна ўдасканаліць, а навучанне зрабіць больш практыка-арыентаваным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, узгадняючы назначэнне новых рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сістэма вышэйшай адукацыі мае патрэбу ў аптымізацыі. "Нам трэба аптымізаваць тэрміны навучання, выключыць з праграм усё лішняе. Давайце пакінем тыя курсы, якія сёння патрэбны для канкрэтнага спецыяліста", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў у прыклад навучанне медыцынскім спецыяльнасцям. Паводле яго слоў, будучы ўрач у першую чаргу павінен вывучаць тыя прадметы, якія спатрэбяцца ў прафесійнай дзейнасці, а таксама атрымліваць веды па сумежных навуках. "Вядома, як грамадзянін ён павінен ведаць гісторыю сваёй краіны. Але ён вывучыў яе ў школе. Шліфаніце ва ўніверсітэце на першым курсе адзін семестр, але навошта больш? Некаторыя ж прадметы здаюць дзеля заліку або адзнакі. Фармалізму быць не павінна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, навучанне павінна быць больш практыка-арыентаваным. "Трэба адразу ж акунуць студэнта, былога абітурыента, у яго будучую прафесію. Няхай ён, калі зразумее, што не туды трапіў, лепш пойдзе ў першым семестры, чым праз два-тры гады, - лічыць Прэзідэнт. - Потым ён атрымае адукацыю, а працаваць няма каму".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што востра стаіць пытанне аб неабходнасці ўдасканаліць сістэму адбору ў ВНУ. "Мне здаецца, што мы тут нешта недапрацавалі. Мы прайшлі пэўны шлях і ўбачылі: так, тэсты - гэта добра. Але ёсць шмат недахопаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што старшакласнікаў пры падрыхтоўцы да паступлення навучаюць толькі рашаць тэсты і завучваць патрэбную інфармацыю. "У самім працэсе тэсціравання мы не бачым чалавека. Паглядзіце, колькі ў школах таленавітых юнакоў і дзяўчат. Потым яны становяцца моцнымі кіраўнікамі, вучонымі... Але выкладчык бачыць патэнцыял гэтага чалавека, калі размаўляе з ім, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тэсціраванне - гэта добрая рэч. Але мы не бачым чалавека, і тут трэба штосьці рабіць. Што трэба рабіць, мы за зіму павінны падумаць".

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адбор у ВНУ пры дапамозе цэнтралізаванага тэсціравання негатыўна ўплывае на прафарыентацыю навучэнцаў. "Не прайшоў у адну ВНУ, паступіў у іншую, дзе меншы конкурс, - заўважыў Прэзідэнт. - Што такое прафарыентацыя ў такім выпадку? Мы ж загадзя арыентуем чалавека быць юрыстам, эканамістам, чыгуначнікам, ваенным. А ён тут паглядзеў - адукацыю толькі б атрымаць - і пайшоў некуды. І што? Займаецца і ведае, што інжынерам працаваць не будзе".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў былыя часы абітурыенты мэтанакіравана ішлі на выбраную спецыяльнасць. Пры гэтым яны маглі паступаць некалькі разоў запар, пакуль не будуць залічаны ў ВНУ.

"Нам трэба паглядзець на адбор па тых ці іншых спецыяльнасцях, у тыя ці іншыя ВНУ", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння Прэзідэнт узгадніў назначэнне Юрыя Кулажанкі на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Івана Паляводы на пасаду начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі