7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Патэнцыял СНД далёка не вычарпаны. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам адзначаюцца негатыўныя тэндэнцыі, непаразуменні паміж членамі Садружнасці, жаданне некаторых з іх дыстанцыравацца ад якіх-небудзь абавязацельстваў і быць проста наглядальнікамі, а то і зусім выйсці з яе складу.
"Нягледзячы на тое, што СНД у яе цяперашнім выглядзе крытыкуецца, беларускі бок лічыць, што патэнцыял супрацоўніцтва далёка не вычарпаны, - заявіў Прэзідэнт Беларусі. - У нас ёсць усё, каб надаць ёй новы імпульс, узняць яе аўтарытэт на міжнароднай арэне, а галоўнае - у вачах уласных грамадзян".