Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2017

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Італіяй устаноўлены трывалыя дружалюбныя сувязі

13 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла ў сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулую чвэрць стагоддзя нашымі краінамі пройдзены вялікі шлях, у час якога ўстаноўлены трывалыя дружалюбныя сувязі. Сёння Беларусь - надзейны і прадказальны партнёр Італіі", - гаворыцца ў пасланні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што Італію па праграмах аздараўлення наведалі больш за паўмільёна беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў. Такое супрацоўніцтва - гэта не толькі беспрэцэдэнтны ўзор салідарнасці італьянскага народа, але і аснова для далейшага развіцця цесных адносін.

"Акрамя высокіх аб'ёмаў гандлю Італія ўваходзіць у групу лідараў па колькасці сумесных і замежных прадпрыемстваў у Беларусі, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - Італьянскія кампаніі з'яўляюцца аднымі з нашых галоўных партнёраў па мадэрнізацыі металургічнай, дрэваапрацоўчай і аграпрамысловай галін эканомікі. Мы будзем рады ўдзельнічаць у новых маштабных праектах разам з флагманамі італьянскай эканомікі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што разам можна зрабіць яшчэ больш для развіцця беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Прэзідэнт Італіі ў віншавальным пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва і дружба паміж двума народамі далі магчымасць паглыбіць дыялог паміж Мінскам і Рымам па ўсіх напрамках, дапамагаючы дзвюм краінам пераадольваць няпростыя моманты і дасягаць усё большых вышынь. "Вузы дружбы, што злучылі нас, дазваляюць весці канструктыўны дыялог як на палітычныя тэмы, так і па пытаннях эканамічнага, культурнага і навукова-тэхнічнага характару, садзейнічаючы ўзнікненню пазітыўных узаемных сувязей паміж беларускім і італьянскім народамі", - адзначыў Серджыа Матарэла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі