Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліс 2023

Лукашэнка падпісаў законы аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Што мяняецца ў дзейнасці саюза

Лукашэнка падпісаў законы аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Што мяняецца ў дзейнасці саюза
Фота з архiва

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтым пратаколам Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі. Яны датычацца вызначэння агульных прынцыпаў устанаўлення ў заканадаўстве краін ЕАЭС адказнасці за парушэнне абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, працэдуры звароту за прадастаўленнем статусу наглядальніка пры саюзе, парадку магчымага ўвядзення бакамі экстранных фітасанітарных мер і распрацоўкі праграмы сумесных дзеянняў у сферы абароны правоў спажыўцоў.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў. Ён прадугледжвае магчымасць прыняцця Саветам ЕЭК рашэння аб фінансавай падтрымцы праектаў за кошт саюзнага бюджэту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі