Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Врс 2015

Лукашэнка падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў будынку Генеральнай асамблеі ААН падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канвенцыя аб правах інвалідаў прынята Генасамблеяй ААН 13 снежня 2006 года і ўступіла ў сілу 3 мая 2008 года. Адначасова з уступленнем у сілу канвенцыі ўступіў у сілу Факультатыўны пратакол да яе. Па стане на верасень канвенцыю падпісалі 158 дзяржаў, а таксама Еўрапейскі саюз.

Канвенцыя накіравана на забеспячэнне поўнага ўдзелу інвалідаў у грамадзянскім, палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства (сацыяльную інтэграцыю), ліквідацыю дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці, абарону інвалідаў і ажыццяўленне імі ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама на стварэнне эфектыўных прававых механізмаў забеспячэння гэтых правоў.Лукашэнка падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі