Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2021

Лукашэнка: інтэграцыйны парадак дня ЕАЭС прыкметна ажывіўся

Лукашэнка: інтэграцыйны парадак дня ЕАЭС прыкметна ажывіўся
Фота з архiва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэграцыйны парадак дня Еўразійскага эканамічнага саюза прыкметна ажывіўся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да восені наш інтэграцыйны парадак дня прыкметна ажывіўся. У верасні са многімі з вас мы сустракаліся ў Душанбэ на мерапрыемствах ШАС і АДКБ, дзе асаблівую ўвагу ўдзялілі знешнепалітычным пытанням. Сёння ў нас ёсць добрая магчымасць абмеркаваць эканамічныя аспекты супрацоўніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у вузкім складзе кіраўнікі дзяржаў абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях фарміравання агульнага рынку газу, у тым ліку па яго цэнаўтварэнні і транспарціроўцы. Таксама будзе абмеркавана мэтазгоднасць падключэння ЕАЭС да глабальнага дыялогу па клімаце.

На пасяджэнні ў шырокім складзе лідарам краін ЕАЭС трэба будзе прыняць адзін з ключавых дакументаў сустрэчы - рашэнне аб пераходзе да другога этапу стварэння агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Ён прадугледжвае падрыхтоўку да 2023 года праектаў правіл гандлю і правіл біржавых таргоў гэтымі прадуктамі Да 2024 года плануецца распрацаваць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі