Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2016

Лукашэнка: Ніякіх дывідэндаў ад росту цэн бюджэт не атрымае, а людзей пакрыўдзім

22 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прапановы ўрада, рэалізацыя якіх можа прывесці да росту цэн у Беларусі. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы заявіў перад тым, як заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод прапанаваных навацый - адмена льгот па ПДВ прыкладна па 35 пазіцыях харчовых тавараў, пачынаючы ад малака, мяса і завяршаючы дзіцячым харчаваннем. Прэзідэнт падкрэсліў, што такі крок прывядзе да немінучага росту цэн, і не факт, што мера пойдзе на карысць бюджэту. "Спадзе попыт, тавараабарот, што і адбываецца. І якія мы дывідэнды атрымаем у бюджэт, якія мільярды сэканомім? Ды ніякіх! Проста пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу, і яны адвернуцца ад улады. Навошта гэта трэба?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб дадзенай раней устаноўцы: рост цэн павінен кампенсавацца павелічэннем даходаў насельніцтва. "У нас жа лозунг які быў? Рост цэн будзе. Мы нікуды не дзенемся, мы ў акружэнні дзяржаў, дзе цэны вышэйшыя. Таму ўсё роўна давядзецца падстройвацца пад іх. У адваротным выпадку будзе вымывацца тавар. Але мы тады заявілі, што рост цэн павінен быць спачатку кампенсаваны ростам даходаў насельніцтва", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

"У нас што, даходы насельніцтва ў гэты час выраслі? Не. А мы павышаем цэны", - раскрытыкаваў прапанову Аляксандр Лукашэнка. Да ўсяго, мера з адменай ільгот па ПДВ можа прывесці да росту цэн на тавары для дзяцей, паўплываць на дабрабыт сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі