Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Жнв 2017

Лукашэнка незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава"

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля азнаямлення з малочнатаварнай фермай "Квасевічы" Прэзідэнт вырашыў змяніць запланаваны маршрут і наведаць праблемнае сельгаспрадпрыемства раёна - ААТ "Косава". Першы прыпынак быў зроблены ім на адным з палёў гаспадаркі. Там Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборкі збожжа і пагутарыў з экіпажам камбайнераў - сям'ёй Харужых. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ўдасца ім паўтарыць мінулагодні намалот 1 тыс. т. Мікалай Харужы адказаў, што гэта рэальна. Аляксандр Лукашэнка падарыў Ірыне Харужай букет кветак і пажадаў сям'і поспехаў.

Затым Прэзідэнт накіраваўся на малочнатаварную ферму "Старажоўшчына", якая ўжо два гады знаходзіцца на фінансавым аздараўленні. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду адшукаць Br200 тыс. для прывядзення фермы ў ідэальны стан. Зрабіць гэта неабходна да лістапада бягучага года, падкрэсліў ён. Акрамя таго, была пастаўлена задача павялічыць практычна ў два разы колькасць дойнай жывёлы - да 1 тыс. галоў.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з экіпажам камбайнераў - сям'ёй ХаружыхКіраўнік дзяржавы паабяцаў вярнуцца ў ААТ "Косава" ў лістападзе і праверыць выкананне дадзеных ім даручэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі