Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліп 2017

Лукашэнка: Неабходна паўнацэнная доўгатэрміновая стратэгія супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Неабходна паўнацэнная доўгатэрміновая стратэгія супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна адысці ад практыкі работы ў гэтым напрамку наскокамі, ад візіту да візіту. Трэба мець паўнацэнную доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі як у шэрагу супастаўных з Беларуссю еўрапейскіх дзяржаў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з улікам стабільна высокага росту эканомік, якія развіваюцца, павышаецца значнасць пашырэння беларускай прысутнасці на афрыканскім рынку. "Мы там працуем, але маштабы трэба пашыраць! Па выніках 2016 года наш экспарт у краіны кантынента склаў усяго $233 млн. Не трэба думаць, што Афрыка - адна беднасць і там плаціць няма чым. Нічога падобнага! Без рэсурсаў гэтага кантынента свет сёння не можа дынамічна развівацца, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы не павінны ўпусціць свае магчымасці ў канкурэнтнай барацьбе за афрыканскія рынкі. Тут наперадзе вялікая і напружаная работа".

Паводле слоў Прэзідэнта, у першую чаргу трэба поўнасцю рэалізаваць усе дамоўленасці і напрацоўкі па выніках візітаў у Судан і Егіпет. "Неабходна максімальна выкарыстоўваць вынікі праводзімых беларуска-афрыканскіх форумаў для павелічэння экспартных паставак беларускіх тавараў і паслуг у гэты рэгіён", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб краінах Лацінскай Амерыкі, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія 16 гадоў беларускі экспарт тавараў у краіны гэтага рэгіёна павялічыўся больш як у пяць разоў. Знешнегандлёвае сальда з адмоўнага ў 2000 годзе стала дадатным. "Гэта наглядны прыклад таго, як спрацоўвае стаўка на развіццё адносін з краінамі далёкай дугі. Яна садзейнічае рэгіянальнай дыверсіфікацыі беларускага экспарту", - заўважыў беларускі лідар.

Ён сказаў, што нягледзячы на тое, што Лацінаамерыканскі рэгіён перажывае цяжкія часы, нельга сядзець склаўшы рукі і чакаць, калі што-небудзь там зменіцца. "Нашым пасольствам трэба дзейнічаць актыўна не толькі там, дзе яны знаходзяцца (Аргенціна, Бразілія, Венесуэла, Куба, Эквадор), але і ў краінах, дзе нашы паслы працуюць па сумяшчальніцтве", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў пашырэнні беларускіх эканамічных інтарэсаў галоўная роля належыць беларускім суб'ектам гаспадарання. Іх работа павінна адпавядаць сучасным рыначным умовам і патрабаванням. З улікам гэтага трэба выбудоўваць увесь комплекс прасоўвання тавару: ад яго сертыфікацыі і продажу да прадастаўлення гарантыйных і сэрвісных паслуг. "Я ўжо гаварыў міністру замежных спраў узяць гэта пытанне на вельмі строгі кантроль. У нас кіруемая дзяржаўная эканоміка. Хто перашкаджае, дапусцім, Мінпраму ствараць там адзіныя пляцоўкі для рэалізацыі і сэрвіснага абслугоўвання нашай тэхнікі. Навошта МАЗу, БелАЗу, МТЗ і іншым ствараць асобна гэтыя прадпрыемствы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі